Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2019, 17:58

БелАЗ паставіць 24 самазвалы на Кузбас

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЗ паставіць 24 самазвалы грузападымальнасцю 130 т і 220 т аднаму з буйнейшых у Кузбасе прадпрыемстваў адкрытай здабычы вугалю АТ "Міжрэчча", паведамілі БЕЛТА на беларускім прадпрыемстве.

Кар'ерныя самазвалы БелАЗ-75306 і БелАЗ-75131 будуць дастаўлены некалькімі партыямі да чэрвеня 2020 года. Пяць 220-тонных самазвалаў у пачатку лістапада паступілі ўжо, цяпер іх збіраюць. У адпаведнасці з планам першыя беларускія 220-тоннікі пачнуць працаваць на разрэзе ў снежні.

Усяго ў АТ "Міжрэчча" на гэты момант эксплуатуецца каля 80 адзінак кар'ерных самазвалаў БелАЗ: 130- і 220-тонныя машыны, вуглявозы БелАЗ-75131-04.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі