Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2020, 09:03

Беларускія аграрыі намалацілі амаль 8 млн т збожжа

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 7,909 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 6 верасня, у Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай – больш за 1,5 млн т, Брэсцкай – больш за 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай – больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне склала 37,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,110 млн га, што складае 96,2 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,4 працэнта плошчы ад плана (338,1 тыс. га), у Мінскай - таксама 99,4 працэнта (486,2 тыс. га), Гродзенскай - 99,3 працэнта (320,3 тыс. га), Гомельскай - 97,9 працэнта (334,5 тыс. га), Магілёўскай - 91,5 працэнта (304,1 тыс. га), Віцебскай - 89,2 працэнта (327,2 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса – па Беларусі ўбрана 33,8 працэнта і 39,8 працэнта плошчы. Яравы рапс убраны з 46,3 працэнта плошчы.

Лён выцераблены на 47,3 тыс. га (98,1 працэнта ўборачнай плошчы). Варочанне стужак лёну праведзена на 25,5 тыс. га (54 працэнты да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 8,79 тыс. га, нарыхтавана 28,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,3 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 802,1 тыс. т сена (79,4 працэнта ад плана), 13,024 млн т сенажу (103,4 працэнта) і 2,720 млн т сіласу (14,2 працэнта). Убрана 13,8 працэнта плошчы кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. На гэты час нарыхтавана 50,5 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі