Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2019, 14:51

Беларускі вопыт прадстаўлены на Міжнародным мытным дыялогу паміж Кітаем і краінамі ЕАЭС

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі прыняла ўдзел у I Міжнародным мытным дыялогу высокага ўзроўню паміж Кітаем і краінамі ЕАЭС у Харбіне, дзе прадставіла беларускі вопыт у галіне мытнага рэгулявання і бяспекі ланцуга паставак, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі расказаў аб спрашчэннях, што прымяняюцца мытняй у Кітайска-беларускім парку "Вялікі камень", а таксама аб выніках пілотнага праекта па прымяненні электронных пломбаў пры аўтамабільных перавозках, перавагах узаемнага прызнання статусаў добрасумленнага бізнесу Беларусі і Кітая.

Таксама абмяркоўваліся бягучыя і перспектыўныя напрамкі аптымізацыі трансгранічнага таварнага руху па чыгуначным маршруце "Кітай-Еўропа-Кітай" праз Беларусь, меры па практычнай рэалізацыі міжнароднага пагаднення паміж ЕАЭС і КНР аб абмене мытнай інфармацыяй, падпісанага 6 чэрвеня.

Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з намеснікам міністра Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Ван Лінцзюнам, віцэ-губернатарам правінцыі Хэйлунцзян Чэн Чжынінам і кіраўнікамі дэлегацый мытных службаў краін ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіі, кіраўніцтвам Харбінскай мытні і мытні "Бінчэн". Удзельнікі абмяняліся прагрэсіўнымі мытнымі практыкамі, прадэманстравалі сучасныя тэхнічныя рашэнні ў правядзенні мытных экспертыз, электронным афармленні тавараў, апрацоўцы адпраўленняў электроннай камерцыі, выкарыстанні мабільных інспекцыйна-надглядных комплексаў.

Афіцыйны прадстаўнік беларускай мытні ў Кітаі Дзмітрый Кавалёнак прыняў удзел у дыялогу паміж прадстаўнікамі дзяржавы і бізнесу Кітая і рускамоўных краін на тэму "Электронны гандаль у рамках развіцця Шаўковага шляху", дзе прадставіў беларускую мадэль мытнага афармлення і кантролю тавараў электроннай камерцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі