Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 красавіка 2019, 13:12

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у вясенняй сесіі МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Дзмітрыем Крутым накіравалася ў Вашынгтон (ЗША) для ўдзелу ў штогадовых вясенніх пасяджэннях саветаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Групы Сусветнага банка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

На нарадах МВФ і Групы Сусветнага банка сустракаюцца кіраўнікі цэнтральных банкаў, міністры фінансаў і развіцця, кіраўнікі з прыватнага сектара, прадстаўнікі грамадскасці і акадэмічных колаў, каб абмеркаваць пытанні, што ўяўляюць агульнасусветны інтарэс, у тым ліку перспектывы сусветнай эканомікі, пытанні глабальнай фінансавай стабільнасці, занятасці і росту, эканамічнага развіцця і эфектыўнасці дапамогі, выкаранення беднасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі