Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 снежня 2018, 14:49

Беларуска-германская рабочая група правядзе ў Мінску пасяджэнне па гандлі і інвестыцыях

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" 19 снежня адбудзецца 16-е пасяджэнне беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануецца абмеркаваць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах фінансаў, энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій, павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў для беларускай эканомікі", - расказаў Анатоль Глаз.

Беларускі бок на пасяджэнні ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, германскі - дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Экхард Франц.

У склад дэлегацый увойдуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання дзвюх краін, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", Парка высокіх тэхналогій, Банка развіцця, Беларусбанка, Беларускай універсальнай таварнай біржы, Германскай эканамічнай групы ў Беларусі, Германскага энергетычнага агенцтва, Усходняга камітэта - Асацыяцыі германскай эканомікі па супрацоўніцтве з краінамі Усходняй Еўропы, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі, Нямецка-беларускага эканамічнага клуба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі