Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2020, 14:37

Беларусі і Венгрыі пад сілу падвоіць тавараабарот - Андрэйчанка

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Венгрыі цалкам пад сілу падвоіць двухбаковы тавараабарот. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку спікера, добрыя палітычныя адносіны паміж дзвюма краінамі - добрая аснова для развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва. У 2019 годзе беларуска-венгерскі тавараабарот вырас на 30 працэнтаў да $253 млн. "Гэта вельмі добры паказчык. Трэба рухацца далей. Думаю, нам цалкам пад сілу падвоіць гэту лічбу", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Беларускі бок, паводле слоў спікера, гатовы прапанаваць Венгрыі "вельмі добрыя бізнес-праекты". "Для гэтага ў нас створаны ўсе ўмовы", - адзначыў ён.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў імкненне Беларусі і Венгрыі ўстанавіць доўгатэрміновае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. "Адносіны развіваюцца паступальна як на двухбаковым узроўні, так і ў міжнародных арганізацыях", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў і прывёў у якасці прыкладу ўзаемадзеянне ў ПА АБСЕ. "Яго мэта - умацаванне міру, стабільнасці, даверу. І не толькі ў еўрапейскім рэгіёне, але і ў глабальным плане", - дадаў ён.

"Неабходна пашыраць узаемадзеянне, знаходзіць новыя формы, метады. Трэба таксама супрацоўнічаць у Вышаградскай групе, Еўрапейскім саюзе, Еўразійскім эканамічным саюзе", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён нагадаў, што ў студзені Беларусь пачала старшынстваваць у органах ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі