Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2022, 11:13

Беларусбанк прадоўжыў тэрміны дзеяння некаторых картак, якія канчаюцца ў 2022 годзе

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк прадоўжыў тэрміны дзеяння некаторых плацежных картак, якія канчаюцца ў 2022 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"Беларусбанк аўтаматычна прадаўжае дзеянне картак, чый тэрмін заканчваецца ў перыяд з 31 мая 2022 года (05/22) па 31 снежня 2022-га (12/22). Кліенты змогуць карыстацца імі да 31 студзеня 2024 года ўключна без іх фізічнага перавыпуску пры правядзенні аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў, аплаце паслуг у інтэрнэт-банкінгу або М-банкінгу, разліках за пакупкі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу нашай краіны, у тым ліку ў інтэрнэт-магазінах", - расказалі ў банку.

Новаўвядзенне датычыцца картак БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro Клуба "Бархат", Mastercard Standard Клуба "Шчодры" і БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ Maestro Клуба #настарт.

У банку звярнулі ўвагу, што на некаторых інтэрнэт-рэсурсах аплата па прадоўжанай картцы можа быць адхілена. У такіх выпадках рэкамендуецца выпусціць бясплатную віртуальную картку ў інтэрнэт-банкінгу.

Азнаёміцца з умовамі абслугоўвання плацежных картак са скончаным тэрмінам дзеяння можна таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі