16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк і Банк развіцця Беларусі заключылі доўгатэрміновыя пагадненні аб супрацоўніцтве па праграме фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Беларусбанку.
Фінансаванне для МСП будзе ў беларускіх рублях, доларах ЗША і еўра як за кошт уласных рэсурсаў Банка развіцця, так і прыцягнутых ім рэсурсаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і фонду імя Халіфы па развіцці прадпрымальніцтва (ААЭ).
Праграма накіравана на аказанне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Беларусі, мікра- і малым арганізацыям, а таксама суб'ектам сярэдняга прадпрымальніцтва ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Крэдыты змогуць атрымаць стартап-кампаніі, а таксама праекты па падтрымцы рэгіёнаў, праекты ў сацыяльным і жаночым прадпрымальніцтве.
Банк развіцця - спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў 2011 годзе. Заснавальнікі - Савет Міністраў і Нацыянальны банк. Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з'яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.
Беларусбанк займае лідзіруючую пазіцыю на рынку крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу, з пачатку бягучага года на падтрымку гэтага сектара эканомікі накіравана больш за Br800 млн.-0-