Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 снежня 2025, 09:11

Беларусь зацікаўлена ў развіцці электроннага гандлю з краінамі Афрыкі

Фота з архіва
Фота з архіва
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці электроннага гандлю з краінамі Афрыкі. Аб гэтым расказаў старшыня праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы Аляксандр Асмалоўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы пра біржавы экспарт, Аляксандр Асмалоўскі адзначыў, што амаль 30 працэнтаў з гэтага экспарту займаюць краіны былога Савецкага Саюза. "Астатні экспарт якраз краін далёкай дугі. Таму і Афрыка сёння нам вельмі цікавая", - сказаў ён.

Старшыня праўлення падкрэсліў, што электронны гандаль сёння шматгранны. "Беларуская таварная біржа не толькі арганізоўвае электронныя таргі, але і пашырае гэты тавар праз такі інстытут, як брокеры. І якраз тут, на Афрыканскім кантыненце, у Алжыры, мы знайшлі кампанію, якая стане нашым брокерам. Гэта прафесійныя ігракі на Беларускай таварнай біржы і кампанія, якая ведае непасрэдна алжырскі рэгіён і асаблівасці вядзення бізнесу", - адзначыў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі