Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2020, 11:12

Беларусь зацікаўлена ў крэдыце ЕБРР да $1 млрд для падтрымкі пацярпелых з-за COVID-19 сектараў

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў крэдыце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры да $1 млрд для крэдытавання найбольш пацярпелых з-за COVID-19 сектараў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрыя Крутога з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў прадастаўленні крэдытных рэсурсаў ЕБРР вялікім дзяржаўным банкам - Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку, Банку развіцця ў аб'ёме да $1 млрд, у тым ліку для малых і сярэдніх кампаній з найбольш пацярпелых сектараў эканомікі", - паведамілі ў прэс-службе.

Як адзначыў Дзмітрый Крутой, усе раней падпісаныя пагадненні з ЕБРР прадаўжаюць рэалізоўвацца. У праектах, дзе ёсць аб'ектыўныя цяжкасці ў рэалізацыі, напрыклад, няма магчымасці правесці тэндары або прыцягнуць з-за пандэміі міжнародных кансультантаў (а гэта з'яўляецца ўмовай усіх крэдытных пагадненняў з ЕБРР) - банк не будзе прымяняць штрафныя санкцыі.

"Што датычыцца суфінансавання з іншымі фінансавымі інстытутамі (Сусветны банк, Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый, Еўрапейскі інвестыцыйны банк) - тут прадугледжваецца захаванне лімітаў для дзеючых кліентаў ЕБРР у Беларусі, расшырэнне мандата на крэдытаванне асобных дзяржаўных арганізацый, якія апынуліся ў складаным становішчы ("Белавія", БЧ, "Гомельшкло", прадпрыемствы дрэваапрацоўкі)", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Бакі дамовіліся выкарыстоўваць паскораную працэдуру падрыхтоўкі адпаведных рашэнняў і актыўна прымяняць фармат відэаканферэнцыі, дадалі ў прэс-службе.

Беларускі бок падтрымаў часовае прадаўжэнне паўнамоцтваў прэзідэнта ЕБРР Сумы Чакрабарці, абумоўленае неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі