Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2020, 11:33

Беларусь уводзіць на паўгода ліцэнзаванне імпарту портландцэменту

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уводзіць на паўгода ліцэнзаванне імпарту портландцэменту. Адпаведная пастановай Савета Міністраў ад 3 лютага 2020 года нумар 67 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Портландцэмент будзе імпартавацца ў Беларусь з-за межаў ЕАЭС па разавых ліцэнзіях. Іх будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай меры, унесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі - членамі ЕАЭС аналагічных мер, а таксама праінфармаваць Выканкам СНД аб прыняцці пастановы.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу 6 месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі