Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2020, 15:58

Беларусь у поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы па транзіце расійскага газу - Мінэнерга

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы па транзіце расійскага газу. Аб гэтым напісала ў сваім акаўнце ў Facebook прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч, каменціруючы інфармацыю, што змяшчаецца ў мемарандуме ПАТ "Газпрам", якая ўчора была апублікавана ў СМІ.

"Беларусь своечасова і ў поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы па транзіце расійскага газу ў Еўропу ў рамках дзеючых двухбаковых пагадненняў. Інфармацыя аб "нейкіх рызыках" і "магчымых збоях у транзіце" не мае пад сабой ніякіх падстаў", - заявіла Вольга Казловіч.

Паводле яе слоў, у Мінэнерга разлічваюць, што прадстаўнікі міжнароднай бізнес-супольнасці змогуць аб'ектыўна ацаніць сітуацыю і зрабіць высновы на аснове канкрэтных фактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі