Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2020, 13:51

Беларусь прадоўжыць дабівацца кампенсацыі $84 млн ад Orlen Lietuva - "Белнафтахім"

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць дабівацца кампенсацыі $84 млн ад літоўскай кампаніі Orlen Lietuva за выпампаваную з літоўскага ўчастка нафтаправода "Дружба" нафту, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Як паведаміла агенцтва BNS, Вярхоўны суд Літвы 7 мая адмовіў у задаволенні апеляцыі аператара беларускага ўчастка "Дружбы" ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

"Гэта рашэнне не з'яўляецца канчатковым - заканадаўства Літвы дае магчымасць звяртацца з апеляцыяй шматразова. Мы будзем прадаўжаць работу", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Спрэчка датычыцца тэхналагічнай нафты, якая была выпампавана Orlen Lietuva з нядзеючага літоўскага ўчастка нафтаправода "Дружба". Беларускі бок лічыць, што гэта нафта з'яўлялася яго ўласнасцю. Іск першапачаткова быў пададзены ААТ "Полацктранснафта Дружба", якое пазней было далучана да ААТ "Гомельтранснафта Дружба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі