Фота з архіва
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе развіваць кааперацыю з Узбекістанам і экспарт прадукцыі легпрама. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня канцэрна "Беллегпрам" Надзея Лазарэвіч, якая знаходзіцца ў складзе ўрадавай дэлегацыі ва Узбекістане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У першую чаргу мы зацікаўлены ў экспартных пастаўках. Сёння падпішуць кантракты "Віцебскія дываны", "Мілавіца", таксама мы адпрацоўваем пастаўкі тканін "Магатэкса" і Аршанскага льнокамбіната. У нас ёсць пастаянныя ўзаемаадносіны з Узбекістанам, ёсць пакупнікі", - сказала Надзея Лазарэвіч.
Што датычыцца кааперацыйных сувязей, ва Узбекістане знаходзяцца вытворчасці беларускіх суб'ектаў гаспадарання. "Мы ўчора наведалі адно з прадпрыемстваў, паглядзелі, як працуюць канвееры па пашыве адзення. Узбекістан - наш стратэгічны партнёр, мы купляем тут сыравіну для вытворчасці тканін. Кожная чацвёртая майка, пашытая ў Беларусі, - з узбекскай бавоўны. Вядома ж, мы будзем узмацняць нашы кааперацыйныя сувязі. Будзем размаўляць аб перапрацоўцы шэрсці: тут вельмі шмат гэтай сыравіны, але яшчэ ніхто не займаўся перапрацоўкай. Калі знойдзем добрага партнёра, будзем узмацняць гэтыя пазіцыі. Акрамя таго, сёння мы падпішам мемарандум па гарбарнай галіне, абмяркуем пастаўкі сюды гэтай сыравіны. Гэта таксама перспектыўны напрамак, будзем яго адпрацоўваць. Думаю, што ў нас будуць добрыя кантракты ў тым ліку ў гарбарнай галіне", - адзначыла старшыня "Беллегпрама".

Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным у гэтыя дні наведвае Узбекістан. Сёння ў Ташкенце праходзіць чацвёртае пасяджэнне Узбекска-беларускага дзелавога савета. Мерапрыемства аб'яднала больш як 50 удзельнікаў з беларускага боку. Гэта 42 прадпрыемствы, якія прадстаўляюць розныя сектары эканомікі: машынабудаванне, электратэхніка, лёгкая і харчовая прамысловасць, фармацэўтыка і касметыка, лясная і дрэваапрацоўчая галіна, будаўнічыя тавары і паслугі. Ад узбекскага боку ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш як 200 кампаній з усіх рэгіёнаў. У рамках мерапрыемства плануецца падпісанне камерцыйных кантрактаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве.-0-
Фота канцэрна "Беллегпрам"