ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 снежня 2022, 18:24

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 лістапада 2022 года нумар 830, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін змяняюцца, у прыватнасці, на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - $43,3 за 1 т (раней - $42,7), прамагонны бензін - за $23,8 за 1 т (раней - $23,4), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $12,9 за 1 т (раней - $12,8).

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі