Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2022, 12:55

Беларусь павялічыла долю ў статутных фондах 9 прадпрыемстваў будаўнічай галіны і дрэваапрацоўкі

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павялічыла долю ў статутных фондах 9 прадпрыемстваў будаўнічай галіны і дрэваапрацоўкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 305 ад 14 мая 2022 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб адкрытых акцыянерных таварыствах "Беларускі цэментны завод", "Гродзенскі шклозавод", "Краснасельскбудматэрыялы", "Крычаўцэментнашыфер", "Гомельдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат", "Гомельшкло".

Доля Рэспублікі Беларусь у статутных фондах гэтых ААТ павялічваецца на суму дзяржаўнай падтрымкі, якая была прадастаўлена ім у 2021 годзе з рэспубліканскага бюджэту.

Вырашэнне пытанняў, звязаных з перадачай ва ўласнасць рэспублікі акцый акцыянерных таварыстваў, выпушчаных у адпаведнасці з гэтай пастановай, павінна быць забяспечана Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва і Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці да 1 верасня 2022 года.

Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі