Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2021, 10:15

Беларусь паспяхова ўдзельнічае ў мадэрнізацыі ліфтавай гаспадаркі Арменіі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк 20 студзеня сустрэўся з генеральным дырэктарам беларускага ААТ "Магілёўліфтмаш" Сяргеем Чартковым і генеральным дырэктарам армянскага ЗАТ "Рафэлгрыг" Рафаэлем Грыгаранам (дылер беларускага ліфтабудаўніка). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Арменіі.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі ў частцы мадэрнізацыі ліфтавай гаспадаркі Арменіі. Быў адзначаны станоўчы вопыт па ўстаноўцы беларускіх ліфтаў у 2020 годзе ў рамках адпаведнай комплекснай праграмы мэрыі горада Ерэвана.

Кіраўнікі "Магілёўліфтмаша" і "Рафэлгрыга" пацвердзілі нацэленасць на прадаўжэнне актыўнай работы ў гэтым напрамку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі