Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2022, 10:21

Беларусь і Венесуэла дамовіліся супрацоўнічаць для падтрымкі двухбаковага гандлю

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла дамовіліся супрацоўнічаць для падтрымкі двухбаковага гандлю, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Беларусі Франклінам Рамірэсам Араке. Венесуэльскаму дыпламату былі прадстаўлены магчымасці цэнтра для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва.

Субяседнікі дамовіліся аднавіць прамое ўзаемадзеянне з ключавымі ігракамі знешнеэканамічнай дзейнасці Венесуэлы, а таксама ўмовіліся аб прадметным супрацоўніцтве для падтрымкі двухбаковага гандлю. Узгоднены шэраг беларуска-венесуэльскіх бізнес-мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі