Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 сакавіка 2023, 17:25

Беларусь і ПАР абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ПАР абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Мзувукіле Джэфам Макетука.

Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва беларускіх і паўднёваафрыканскіх прадпрыемстваў і арганізацый у сферах сельскай гаспадаркі і паставак прадуктаў харчавання, прамысловай вытворчасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Таксама абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння БелГПП і пасольства ПАР па развіцці кантактаў дзелавых колаў і магчымасці правядзення двухбаковых бізнес-мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі