Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2022, 12:40

Беларусь і Кітай заключылі міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай заключылі міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Згодна з патрабаваннямі міжурадавага пагаднення аб механізмах двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 20 студзеня 2014 года паміж урадам Беларусі і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі заключана пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе.

З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага боку - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн.

Пагадненнем прадугледжана выдзяленне тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР на падтрымку рэалізацыі прыярытэтных праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту".

Заключэнне гэтага пагаднення забяспечвае выкананне дамоўленасцей паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам па гэтых спартыўных аб'ектах, дасягнутых 15 верасня 2022 года падчас перагавораў у Самаркандзе ў рамках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі