Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2022, 17:37

Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб падтрымцы развіцця "Вялікага каменя"

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб падрыхтоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання заключана паміж урадамі Беларусі і КНР. З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага боку - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Пагадненнем прадугледжана выдзяленне тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР на правядзенне даследаванняў па праекце "Будаўніцтва другой падстанцыі для электразабеспячэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Гэта абота праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннямі мемарандума паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР у мэтах развіцця індустрыяльнага парка ў рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 12 верасня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі