4 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан абменьваюцца вопытам у галіне развіцця штучнага інтэлекту і лічбавага ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным наведала Цэнтр падтрымкі лічбавага ўрада Казахстана. Беларускай дэлегацыі прэзентаваны тэхналагічныя магчымасці платформ, накіраваных на зручнасць насельніцтва і бізнесу, а таксама на эфектыўнасць работы. На прыкладзе "Лічбавай карткі сям'і" адзначаны станоўчы вопыт уплыву тэхналогій на ўдасканаленне сістэмы аказання мер сацыяльнай падтрымкі грамадзян.
Таксама ў праграме візіту - міжнародны тэхнапарк IT-стартапаў Astana Hub. Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з развіццём лічбавай індустрыі Казахстана, інавацыйнымі стартапамі і рашэннямі для дзяржсектара. На сёння Казахстан займае 10-е месца ў свеце і першае ў СНД па індэксе анлайн-паслуг ААН, а таксама 24-е месца ў глабальным Індэксе развіцця электроннага ўрада. Больш за 90 працэнтаў дзяржпаслуг у краіне даступны грамадзянам анлайн.
"Мы з Казахстанам супрацоўнічаем даволі даўно і, вядома ж, актыўна дзелімся вопытам укаранення лічбавых сэрвісаў. Сёння калегі нас азнаёмілі са сваімі навацыямі ў сферы лічбавай дзяржавы. Можам адзначыць, што яны сапраўды пайшлі наперад, ёсць чаму ў іх павучыцца. Былі перададзены пэўныя веды, якія мы цяпер яшчэ дадаткова вывучым і прыменім у сябе. Напрамкі развіцця ў нас ідэнтычныя - гэта аналітыка для выяўлення сацыяльных патрэбнасцей насельніцтва, адрасная дапамога і аказанне падтрымкі насельніцтву з дапамогай тэхналогій. Усё гэта мы заклалі ў планы на новую пяцігодку і, вядома, будзем развіваць, у тым ліку з прымяненнем перадавога вопыту нашых калег", - сказала намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Юлія Шапкіна.
Паводле яе слоў, адным з трэкаў работы будзе стварэнне сучаснай сістэмы ідэнтыфікацыі, пытанні біяметрыі, спрашчэння доступу да паслуг. "Каб не трэба было нікуды выходзіць з дому. Дастаткова было аўтарызавацца і атрымаць доступ да шырокага спектра паслуг. Калегі гэта ўжо зрабілі. У нас таксама ёсць пэўныя напрацоўкі, цяпер мы на стадыі ўкаранення. І мы абмяркоўвалі вопыт калег, як зрабіць так, каб гэта было бяспечна, хутка і ўспрынята насельніцтвам станоўча. З улікам гэтага мы будзем укараняць напрацоўкі ў сябе ў краіне", - адзначыла намеснік міністра.
Віцэ-міністр штучнага інтэлекту і лічбавага развіцця Казахстана Дзмітрый Мун звярнуў увагу, што сёння ўрадавай дэлегацыі Беларусі паказалі менавіта тыя праекты, якія патэнцыяльна гатовы для выкарыстання ў іншых краінах. "У нас ужо ёсць некаторыя паспяховыя кейсы экспарту, ёсць тыпавыя працэсы пры аказанні дзяржаўных паслуг, разглядзе зваротаў грамадзян, у рамках якіх у нас ёсць напрацоўкі, якія могуць быць укаранёны ў існуючыя інфармацыйныя сістэмы дзяржорганаў як мікрасэрвісы з адпаведным узроўнем інфармацыйнай бяспекі. Інакш кажучы, і ШІ-асістэнты, і ШІ-агенты, якія дапамагаюць хутчэй карыстацца існуючымі сістэмамі", - абазначыў ён.
Паводле яго слоў, пры фарміраванні міжнароднага тэхнапарка IT-стартапаў Astana Hub Казахстан у тым ліку арыентаваўся на беларускі вопыт стварэння Парка высокіх тэхналогій. "Пры пабудове нашага тэхнапарка мы цесна ўзаемадзейнічалі з беларускім бокам, вывучалі ваш вопыт, не раз прыязджалі да вас. Такім чынам, узаемадзеянне паміж намі ўжо ёсць. Але цяпер эпоха штучнага інтэлекту, неабходна хутчэй дзяліцца паміж сабой лепшымі практыкамі па ўкараненні новых тэхналогій, у тым ліку ў дзяржаўныя працэсы для павышэння іх эфектыўнасці. Прапрацуем з калегамі з профільнага міністэрства абмен вопытам, практыкамі. У Казахстане зацверджана карта з 50 ШІ-агентаў, якія будуць укаранёны ў бягучым годзе ў розныя дзяржорганы. Думаю, што ў Беларусі таксама ёсць планы ў галіне ШІ, і мы можам абмяняцца вопытам, каб прымножыць рэзультаты кожнай дзяржавы. Лічбавая трансфармацыя прадугледжвае спрашчэнне працэсаў праз прызму павышэння эфектыўнасці на аснове кіравання данымі і штучнага інтэлекту, і гэта важна для нас", - падкрэсліў віцэ-міністр.-0-