Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і ЕС маюць намер устараняць астатнія гандлёвыя бар'еры - Макей

Эканоміка 14.05.2019 | 13:48
Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

14 мая, Брусель /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі саюз маюць намер устараняць астатнія гандлёвыя бар'еры. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрасаюз стаў другім па велічыні гандлёвым партнёрам для нас. У нас адкрытая эканоміка, мы залежым ад сітуацыі на знешніх рынках, таму для нас вельмі важна, каб у нас былі добрыя гандлёва-эканамічныя адносіны з Еўрасаюзам. Нам падабаецца гэта станоўчая тэндэнцыя, але, думаю, яшчэ шмат трэба будзе зрабіць у гэтым напрамку. Мы спадзяёмся, што нам удасца ўстараніць астатнія гандлёвыя бар'еры", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён звярнуў увагу, што за апошні год доля Еўрапейскага саюза ў беларускім экспарце вырасла з 26 працэнтаў да больш як 30 працэнтаў. Гэта адпавядае рашэнню Беларусі дыверсіфікаваць гандлёва-эканамічныя адносіны.

Міністр адзначыў, што Беларусь стала актыўней узаемадзейнічаць з еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі, у тым ліку Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. "Важна супрацоўнічаць з гэтымі фінансавымі інстытутамі па такіх пытаннях, як прыватызацыя. Мы ведаем, негатыўныя прыклады ў некаторых суседніх краінах, калі прыватызацыя праводзілася без падрыхтоўкі і з'яўляліся алігархі. Мы хацелі б пазбегнуць такіх негатыўных прыкладаў, хацелі б выкарыстоўваць станоўчую практыку", - падкрэсліў Уладзімір Макей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.