Фота "Беллегпрама"
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Дагестан намецілі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні канцэрна "Беллегпрам" Таццяны Лугіной і старшыні ўрада Дагестана Абдулмусліма Абдулмуслімава ў час рабочага візіту кіраўніка канцэрна ў расійскі рэгіён, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Беллегпрама".
У цэнтры ўвагі былі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне лёгкай прамысловасці. Асаблівую ўвагу на сустрэчы бакі ўдзялілі ўзаемадзеянню ў такіх напрамках, як перапрацоўка шэрсці і вытворчасць школьнай формы. Па выніках перагавораў падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Камволь" (Беларусь) і ТАА "Каўказская шэрсць" (Дагестан). Дакумент дасць старт практычнай рэалізацыі сумесных ініцыятыў.
Акрамя таго, у час візіту Таццяна Лугіна наведала абутковую фабрыку (ТАА "ДАФ") - адно з вядучых прадпрыемстваў гэтага расійскага рэгіёна. Кіраўніцтва фабрыкі прадставіла вытворчыя магутнасці і асартымент выпускаемай прадукцыі.-0-