Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Ашчадбанк абмяркоўваюць перспектыўныя сумесныя праекты

Эканоміка 19.09.2018 | 18:16
У час сустрэчы
У час сустрэчы

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектыўныя сумесныя праекты абмеркаваны на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з прадстаўнікамі ПАТ "Ашчадбанк" на чале з першым намеснікам старшыні праўлення банка Львом Хасісам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Сяргей Румас высока ацаніў удзел Ашчадбанка ў рэалізацыі праектаў, значных для эканомікі і прамысловага сектара краіны. Паводле яго слоў, сёння ў эканоміцы Беларусі каля $3,8 млрд рэсурсаў, прадастаўленых па розных каналах групай "Ашчадбанк". "Усе яны прадастаўлены на рыначных умовах. Гэта прадугледжвае тое, што гэта ўзаемавыгадныя праекты. Як для Беларусі, так і для Ашчадбанка", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, адным з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва з'яўляецца развіццё перадавых банкаўскіх і інфармацыйных тэхналогій. Прэм'ер-міністр таксама выказаў упэўненасць, што далейшае супрацоўніцтва будзе плённым і ўзаемавыгадным.

У сваю чаргу Леў Хасіс адзначыў, што рынак Беларусі для Ашчадбанка - стратэгічны і перспектыўны. Ён выказаў гатоўнасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў для актывізацыі ўзаемадзеяння з Беларуссю па розных напрамках, праінфармавалі ў прэс-службе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.