Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2020, 10:15

Беларусь далучыцца да Глабальнага форуму па падатковай празрыстасці

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучыцца да Глабальнага форуму па падатковай празрыстасці і абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 кастрычніка 2020 года нумар 590, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя таго, краіна далучылася да Інклюзіўнай групы па імплементацыі Плана дзеянняў па пытанні процідзеяння размыванню падаткаабкладальнай базы і вываду прыбытку з-пад падаткаабкладання.

Рашэнні прыняты для забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва Беларусі з Арганізацыяй па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці, часткай якіх з'яўляюцца глабальны форум і інклюзіўная група.

Штогадовыя ўзносы, звязаныя з членствам у гэтых дзвюх структурах, выплачваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія штогод прадугледжваюцца ва ўстаноўленым парадку Міністэрству падаткаў і збораў на міжнародную дзейнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі