Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2024, 14:32

Беларусь будзе супрацоўнічаць з Манголіяй у галіне племянной жывёлагадоўлі

Фота Мінсельгасхарча
Фота Мінсельгасхарча
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ сустрэўся з міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Хаянгаагійнам Баларчулуунам у рамках пасяджэння сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

На сустрэчы з дэлегацыяй з Манголіі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Сярод іх пастаўкі племянной буйной рагатай жывёлы ў Манголію, абсталявання для аснашчэння малочных і жывёлагадоўчых ферм, насення бульбы і іншых сельскагаспадарчых культур, ветэрынарных прэпаратаў беларускай вытворчасці. Таксама ў час сустрэчы закранута пытанне навучання і перападрыхтоўкі мангольскіх спецыялістаў у беларускіх аграрных ВНУ.

Па выніках перагавораў паміж міністэрствамі адбылося падпісанне падагульняючага пратакола трэцяга пасяджэння беларуска-мангольскай рабочай групы па сельскай гаспадарцы і пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне племянной жывёлагадоўлі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі