Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 снежня 2018, 16:40

БЧ прадставіць транзітны патэнцыял у Маскве

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Круглы стол "Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў" пройдзе 12 снежня ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Гэта традыцыйнае мерапрыемства, галоўнай мэтай якога з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь-Расія. У час круглага стала будзе прадстаўлена тарыфная палітыка БЧ на 2019 фрахтовы год. Акрамя таго, удзельнікаў круглага стала азнаёмяць з транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцю і магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" Беларускай чыгункі.

У мерапрыемстве прыме ўдзел начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў ААТ "РЧ", АТ "АТЛК ЕРА", расійскіх грузаадправіцеляў.

Па выніках работы за дзесяць месяцаў 2018 года перавозкі грузаў у зносінах з РФ склалі 58,3 млн т, або 113,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года, у тым ліку транзіт - 36,5 млн т (126,1 працэнта да студзеня - кастрычніка мінулага года), вываз - 11,7 млн т (84 працэнты), увоз - 10 млн т (120,6 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі