Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 кастрычніка 2020, 15:22

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр правядзе тэхработы ноччу 31 кастрычніка і 7 лістапада

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхработы ноччу 31 кастрычніка і 7 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт цэнтра.

У гэтыя дні з 00.00 да 4.00 будуць праводзіцца планавыя работы па мадэрнізацыі сістэм энергазабеспячэння апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

У гэты час магчымы кароткатэрміновыя перапынкі ў рабоце комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу і прадастаўленні іншых сэрвісаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі