Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2019, 12:58

Банк развіцця Беларусі ў 2018 годзе накіраваў на праекты сацыяльнага ўздзеяння каля Br30 млн

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі ў 2018 годзе накіраваў на падтрымку жаночага прадпрымальніцтва, ініцыятыў у вясковай мясцовасці і сацыяльныя праекты каля Br30 млн, паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення банка Андрэй Жышкевіч на палях Першага форуму імпакт-інвестыцый (інвестыцый сацыяльнага ўздзеяння), адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Андрэй Жышкевіч падкрэсліў, што Банк развіцця ўдзяляе вялікую ўвагу сацыяльнай накіраванасці бізнесу і стварае прывабныя ўмовы для імпакт-інвесціравання. "Усяго ў мінулым годзе на праграму падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва накіравана Br200 млн, з якіх каля Br30 млн, або 15 працэнтаў, - на падпраграмы падтрымкі сацыяльнага, жаночага прадпрымальніцтва, малога бізнесу ў сельскай мясцовасці", - сказаў ён.

У бягучым годзе аб'ём фінансавання будзе не меншы за мінулагодні ўзровень. "У значнай частцы мы арыентуемся не толькі на камерцыйны эфект, але і на так званую эканамічную сацыяльную дабавачную каштоўнасць праектаў. Банк развіцця фарміруе прыклады работы ў імпакт-інвесціраванні. Думаю, за кошт нашага ўдзелу сюды прыйдуць і іншыя ігракі", - адзначыў Андрэй Жышкевіч.

Ён дадаў, што льгатаванне стаўкі становіцца стымулам для рэалізацыі прадпрымальніцкіх ініцыятыў з сацыяльным складнікам, выраўноўвання гендарнай структуры бізнесу, раскрыцця прадпрымальніцкага патэнцыялу жанчын.

Першы форум імпакт-інвестыцый праходзіць пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН, у ім прымаюць удзел больш за 300 чалавек. Яго мэта - надаць імпульс росту інвестыцый сацыяльнага ўздзеяння і садзейнічаць больш актыўнаму ўключэнню бізнес-супольнасці ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця (МУР). Тут прадстаўлены замежная практыка інавацыйных тэхналогій фінансавання МУР, асаблівасці рынку імпакт-інвестыцый - камерцыйнай індустрыі вырашэння задач устойлівага развіцця.

Дыскусійная пляцоўка сабрала прадстаўнікоў бізнес-супольнасці, дзяржаўных органаў кіравання, міжнародных партнёраў і экспертаў, фінансавыя інстытуты, інвестыцыйныя агенцтвы, грамадскія арганізацыі. Прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці па чатырох напрамках, рэкамендаваных для Беларусі місіяй ААН і адобраных урадам. У іх ліку пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту, арыентацыя на будучыя пакаленні, лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі, гендарная роўнасць у грамадстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі