Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 сакавіка 2024, 19:57

Багданаў аб канкурэнцыі ў ЕАЭС: у нас няма бар'ераў, з парушэннямі аператыўна разбіраемся

Аляксей Багданаў. Фота з архіва
Аляксей Багданаў. Фота з архіва
25 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце для прадстаўнікоў беларускага бізнесу сёння арганізавалі грамадскую прыёмную блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі. Размова ідзе аб правілах канкурэнцыі і кантролі за іх выкананнем, аб рэгуляванні дзяржаўных закупак у Еўразійскім эканамічным саюзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксея Багданава, беларускія прадпрыемствы ўпэўнена вядуць бізнес на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. "У нас няма бар'ераў. Калі ёсць парушэнні, то аператыўна з імі разбіраемся. Той узровень экспарту, які мае сёння наша краіна, лішні раз даказвае, што мы здольныя і ўмеем працаваць на экспартным напрамку", - сказаў Аляксей Багданаў.

Ён падкрэсліў важнасць аднолькавых правіл гульні на тэрыторыі ЕАЭС. Бакі працуюць над уніфікацыяй заканадаўстваў. У прыватнасці, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі падпісала адпаведнае пагадненне з Федэральнай антыманапольнай службай Расіі. Многія пытанні адпрацоўваюцца з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

Аляксей Багданаў звярнуў увагу, што ў час работы грамадскай прыёмнай прадстаўнікам прадпрыемстваў тлумачаць агульныя нормы і палажэнні, каб суб'екты гаспадарання разумелі свае правы і маглі абараніць інтарэсы ў выпадку парушэнняў. "Такія скаргі да нас паступаюць амаль кожны дзень. Мы іх разглядаем па сутнасці. Калі ёсць парушэнне, то прымаецца рашэнне аб пачатку антыманапольнага расследавання", - растлумачыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Да арганізаванай у Брэсце грамадскай прыёмнай ЕЭК далучыліся звыш 300 чалавек, некаторыя з іх удзельнічаюць у рэжыме анлайн.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі