Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2022, 12:28

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў распрацаваў снегаачышчальнік

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў, які ўваходзіць у МТЗ-холдынг, распрацаваў снегаачышчальнік СТ-1500. Спажыўцам новы агрэгат будзе прадстаўлены ў студзені, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

Снегаачышчальнік прызначаны для ачысткі праезнай часткі, тратуараў, пляцовак ад снегу вышынёй да паўметра. Яго сфера прымянення даволі шырокая, але асабліва карысны ён будзе ў камунальных гаспадарках і на дарожна-эксплуатацыйных прадпрыемствах. Агрэгат можа прыбіраць да 300 куб.м снегу ў гадзіну, мае рабочую шырыню захопу 1,5 м і далёкасць выкіду да 20 м. Ён складаецца з корпуса, двух шнэкаў, ротара, выкіднога патрубка, механічнага і гідраўлічнага прыводаў.

Навясное абсталяванне праектавалася для трактара BELARUS 320.4 і яго мадыфікацый. Аднак снегаачышчальнік можа быць устаноўлены і на іншую тэхніку. Важным патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у трактары пярэдняга навяснога ўстройства і пярэдняга вала адбору магутнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі