ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2019, 11:25

Азімыя на большасці палёў у нармальным стане - Белгідрамет

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азімыя культуры на большасці палёў у Беларусі маюць нармальную жыццяздольнасць, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Для ацэнкі стану раслін у канцы студзеня спецыялісты правялі іх адрошчванне. Вынікі паказалі, што ў асноўным назіралася поўнае адрастанне збожжавых і рапсу, зрэджанасць не перавысіла натуральную гібель. Шматгадовыя травы адраслі цалкам.

Разам з тым у паўночна-ўсходняй палавіне краіны з-за снежнага покрыва і слабага прамярзання глебы тэмпература на глыбіні вузла кушчэння азімых збожжавых вагаецца каля нуля грудусаў, што выклікае павышаны расход пажыўных рэчываў і вядзе да аслаблення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі