Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Аршанскі льнокамбінат пачынае трэці этап мадэрнізацыі

Эканоміка 07.06.2019 | 19:57

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аршанскі льнокамбінат у 2019-2020 гадах рэалізуе інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі трэцяга вытворчага корпуса, паведаміла журналістам старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Два вытворчыя блокі Аршанскага льнокамбіната ўжо мадэрнізаваны. На 2019-2020 гады запускаецца новы інвестыцыйны праект, арыентаваны на выпуск запатрабаванай прадукцыі", - адзначыла Таццяна Лугіна.

Як растлумачылі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне, плануецца пашырэнне магутнасцей швейнай фабрыкі для паглыбленай перапрацоўкі тканін. Аб'ёмы выпуску гатовай прадукцыі павінны павялічыцца з 55 тыс. вырабаў у 2018 годзе да 300 тыс. да 2020-га. Паводле папярэдняй ацэнкі, для мадэрнізацыі спатрэбіцца $1,3 млн.

Мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната праводзіцца паэтапна. У 2010-2014 гадах абноўлены лініі на фабрыцы нумар 3 па перапрацоўцы высоканумарнога доўгага льновалакна. Цяпер больш за 90 працэнтаў прадукцыі, якая тут выпускаецца, пастаўляецца на экспарт. У 2015-2017 гадах мадэрнізавана фабрыка нумар 2, дзе ў якасці сыравіны выкарыстоўваецца сярэдненумарное доўгае льновалакно, выкананы комплекс работ па ўстараненні вузкіх месцаў у тэхналагічным працэсе і паляпшэнні ўмоў працы на іншых аб'ектах камбіната.

Агульны аб'ём інвестыцый у праекты склаў $116,8 млн, з якіх 65,5 працэнта накіравана на закупку звыш 770 адзінак абсталявання вядучых сусветных вытворцаў. Падбор тэхналогій праводзіўся з улікам праграмы развіцця льняной галіны ў рэспубліцы.

У выніку мадэрнізацыі магутнасці па перапрацоўцы доўгага льновалакна ўзраслі на 30 працэнтаў, што дало магчымасць істотна абнавіць асартымент, выпускаць тканіну з больш высокай дабаўленай вартасцю. Значна знізіўся знос актыўнай часткі асноўных фондаў, вырасла прадукцыйнасць працы, дыверсіфікаваны рынкі збыту. У 2018 годзе прадукцыя Аршанскага льнокамбіната пастаўлялася ў 42 краіны, у тым ліку ў 33 краіны далёкага замежжа. Валютная выручка ўзрасла больш як у два разы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.