Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

АПК Беларусі разлічвае ў 2014 годзе нарасціць аб'ёмы вытворчасці малака

Эканоміка 20.02.2014 | 17:39
20 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Аграпрамысловы комплекс Беларусі разлічвае ў 2014 годзе выправіць сітуацыю з адставаннем па паказчыках вытворчасці малака і нарасціць аб'ёмы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2013 годзе было атрымана 6 млн 138 тыс. т малака. "Да ўзроўню 2012 года мы недабралі каля 20 тыс. т", - адзначыў Леанід Заяц. Гэта, паводле яго слоў, звязана як з суб'ектыўнымі, так і аб'ектыўнымі прычынамі.

Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, абласнымі, а таксама раённымі выканаўчымі камітэтамі былі прааналізаваны прычыны, што паўплывалі на зніжэнне вытворчасці малака. "У бягучым годзе мы маем намер значна выправіць сітуацыю", - заявіў міністр.

Дабіцца гэтага, паводле яго слоў, плануецца за кошт укаранення новых тэхналогій, а таксама павышэння ўзроўню кадраў. "У нас створана моцная школа па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў у Горацкай акадэміі", - адзначыў Леанід Заяц. Тут спецыялістаў адразу рыхтуюць працаваць, прымяняючы лепшыя падыходы ў вытворчасці малака, кармленні, утрыманні жывёлы, даенні.

Акрамя таго, ствараецца кармавая база, якая дасць магчымасць да 2015 года забяспечыць вытворчасць прадугледжаных рэспубліканскай праграмай развіцця малочнай галіны на 2010-2015 гады 10 млн т малака ў год. Паводле слоў міністра, гэта задача выканальная. Нягледзячы на тое, што цяпер у сярэднім надой на карову складае 4 тыс. 570 кг малака, на працягу двух гадоў гэты паказчык плануецца павялічыць як мінімум да 6-6,5 тыс. кг.

Сёння ў рэспубліцы налічваецца 600 гаспадарак, якія перасягнулі сярэднерэспубліканскі ўзровень вытворчасці малака. Некаторыя з іх атрымліваюць ужо больш як 9 тыс. кг малака на карову. Больш чым у 100 гаспадарках маюць звыш 7 тыс. кг малака. І гэта, паводле слоў Леаніда Зайца, не мяжа. Астатнім жа трэба падцягнуцца да іх узроўню.

Паводле слоў міністра, будзе выканана і задача па прыросце дойнага статка да 1 млн 600 тыс. галоў да 2015 года. У прыватнасці, у бягучым годзе яго неабходна павялічыць як мінімум на 60 тыс. галоў да 1 млн 407 тыс. галоў.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).