Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Анлайн-канферэнцыя аб рабоце з парушэннямі антыманапольнага заканадаўства пройдзе на сайце БЕЛТА 22 сакавіка

Эканоміка 20.03.2019 | 10:20
Фота з архіва
Фота з архіва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Правапрымяняльная практыка МАРГ у сферы спынення парушэнняў антыманапольнага заканадаўства" пройдзе на сайте БЕЛТА 22 сакавіка з 11.00 да 12.00.

3 жніўня 2018 года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі". Законам прадугледжаны прынцыпова новыя, прэвентыўныя механізмы рэагавання на антыманапольныя парушэнні - магчымасць выдачы папярэджанняў. Гэта дае магчымасць у многіх выпадках пазбегнуць працяглай працэдуры антыманапольнага расследавання.

Законам таксама канкрэтызаваны метады для ўстанаўлення факта манапольна высокай або нізкай цаны, укаранёны нормы, якія даюць магчымасць процістаяць дыктату аднаго або некалькіх пакупнікоў на рынку, дэталізаваны пералік форм нядобрасумленнай канкурэнцыі, уведзены забароны на дзеянні, якія прыводзяць або могуць прывесці да абмежавання канкурэнцыі.

У час анлайн-канферэнцыі намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец і начальнік аддзела метадалогіі антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі МАРГ Вольга Каралькова раскажуць аб практыцы прымянення новых норм і адкажуць на пытанні наведвальнікаў сайта БЕЛТА.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 22 сакавіка пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.