Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Андрэйчанка: дыяпазон магчымасцей для патэнцыяльных прадпрымальнікаў істотна пашыраны

Эканоміка 20.12.2017 | 16:23

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыяпазон магчымасцей для людзей, якія хочуць адкрыць сваю справу, у Беларусі істотна пашыраны, заявіў спікер Уладзімір Андрэйчанка сёння на закрыцці трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, правядзенне гэтай сесіі супала са знакавай падзеяй у эканамічным жыцці краіны - з прыняццем кіраўніком дзяржавы запатрабаваных мер па развіцці прадпрымальніцтва зроблены важны крок насустрач бізнес-супольнасці.

Новыя падыходы да кіравання эканомікай знашлі сваё развіццё і ў выніках сесіі. У прыватнасці, прыняты комплекс заканадаўчых рашэнняў, нацэленых на лібералізацыю гаспадарчай дзейнасці, садзейнічанне дабрасумленнай канкурэнцыі, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці краіны, пашырэнне выкарыстання лічбавых тэхналогій у эканоміцы, сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Развіццю камерцыйнай дзейнасці будзе садзейнічаць удасканаленне банкаўскай сферы.

"На разняволенне дзелавой ініцыятывы была накіравана работа непасрэдна па карэкціроўцы адміністрацыйнага заканадаўства. Змякчылі адказнасць за нязначныя эканамічныя парушэнні. У сукупнасці з мерамі, прынятымі ў сферах антыманапольнай палітыкі і стымулявання дзелавой актыўнасці, гэтыя рашэнні істотна пашыраюць дыяпазон магчымасцей для людзей, якія хочуць адкрыць сваю справу", - сказаў спікер.

Ён даручыў дэпутатам прадаўжаць актыўную работу па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу, удасканаленні механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, павышэнні даступнасці банкаўскіх рэсурсаў у краіне. Сваё лагічнае завяршэнне павінны атрымаць дэпутацкія ініцыятывы па пытаннях інвестыцый і прыватызацыі, заявіў Уладзімір Андрэйчанка.

Што датычыцца законапраекта аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год, які напярэдадні быў прыняты дэпутатамі ў другім чытанні, спікер звярнуў увагу, што бюджэт фарміраваўся на фоне паляпшэння макраэканамічнай сітуацыі. Паводле яго слоў, гэта дало магчымасць стварыць неабходныя фінансавыя ўмовы для замацавання пазітыўных тэндэнцый. "І хоць патрабаванні да расходавання дзяржаўных сродкаў па-ранейшаму застаюцца строгімі, у бюджэце закладзена магчымасць сфакусіраваць неабходныя рэсурсы на падтрымцы рэальнага сектара і вырашэнні задач інавацыйнага характару. У наступным годзе будуць таксама павялічаны расходы на важнейшыя сацыяльныя мерапрыемствы, павышаны зарплаты, пенсіі і іншыя сацыяльныя выплаты", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.