Фота з архіва
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 9,5 млн т збожжа з рапсам і кукурузай сабралі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 10 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 463 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 331 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года", - расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай - 2341 тыс. т, Брэсцкай - 1842 тыс. т, Гродзенскай - 1841 тыс. т, Магілёўскай - 1290 тыс. т, Гомельскай - 1127 тыс. т, Віцебскай - 1022 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 89 працэнтаў плошчаў, што складае 2056 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 5,1 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 682 тыс. т - 98 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 398 тыс. га або 93 працэнты запланаванага: Брэсцкая - 102 працэнты, Гродзенская - 100 працэнтаў, Мінская - 100 працэнтаў, Магілёўская - 89 працэнтаў, Гомельская - 83 працэнты, Віцебская - 80 працэнтаў.
Нарыхтавана льнотрасты 166 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,1 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 64 працэнтаў плошчаў, што складае 654 тыс. га.
Нарыхтавана сена 560 тыс. т (78 працэнтаў плана), сенажу - 13 млн 688 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу - 14 млн 1 тыс. т (68 працэнтаў плана), травяных кармоў - 7 млн 989 тыс. т кармавых адзінак (80 працэнтаў плана).
Цукровыя буракі ўбраны з 50 працэнтаў плошчаў, што складае 54 тыс. гектараў. Накапана 2 млн 646 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 36,1 ц/га.
Бульбы накапана 584 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 10,8 ц/га.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 113 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш як 8 тыс. га, ужо ўбрана 65 працэнтаў.
Узнята зябліва 35 тыс. га, што складае 2,4 працэнта ад плана 1432 тыс. га.-0-