Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2019, 10:32

Актыўная фаза перагавораў з Расіяй па цане на газ пачнецца ў верасні - Мінэнерга

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актыўная фаза перагавораў з Расіяй па цане на газ, якая будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года, пачнецца ў верасні, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у час прэс-туру да Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер перыяд, калі мы рыхтуем чарговыя прапановы. Думаю, што актыўная фаза правядзення перагавораў будзе з верасня па лістапад", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Паводле яго слоў, падрыхтаваныя беларускім бокам прапановы будуць унесены дадаткова на разгляд урада РФ і профільнага міністэрства. Будуць прадстаўлены розныя падыходы, у тым ліку адносна змянення формулы цаны на газ.

Адказваючы на пытанне аб рыхтуемай праграме дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, Віктар Каранкевіч не канкрэтызаваў прапановы беларускага боку, але пацвердзіў, што ў праекце праграмы закладзены падыходы па развіцці супрацоўніцтва ў электраэнергетыцы і газавай сферы.

У 2019 годзе цана на газ для Беларусі складае $127 за 1 тыс. куб.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі