Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2022, 16:31

Абраменка: работа па саюзных праграмах прыносіць канкрэтныя вынікі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа па саюзных праграмах прыносіць канкрэтныя вынікі, сказала ў час IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Намеснік міністра расказала, што ўжо выканана больш за 37 працэнтаў ад усіх мерапрыемстваў, па 14 саюзных праграмах - звыш палавіны. "Яшчэ больш важна, што гэта работа прыносіць канкрэтныя вынікі. Інтэграваўшы інфармацыйныя сістэмы дзяржаўных кантралюючых органаў па сачэнні за таварамі, мы павысілі празрыстасць тавараабароту, забяспечылі адзіныя правілы бесперашкоднага допуску прадукцыі на агульны рынак, пашырылі сферу прымянення электроннага дакументаабароту пры ажыццяўленні здзелак, - адзначыла яна. - Прадаўжаецца актыўная работа па спрашчэнні адміністравання ў падатковай і мытнай сферах. Гэта стане рэальнай падтрымкай бізнесу. Таксама вырашаюцца адказныя задачы замяшчэння крытычнага імпарту, асваення новай наменклатуры камплектуючых на дзеючых заводах, фарміравання пералікаў праектаў па стварэнні новых сумесных вытворчасцей".

Алеся Абраменка дадала, што актыўная работа вядзецца па вызначэнні структуры адзіных правіл абароны правоў спажыўцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі