ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лістапада 2018, 13:33

Знойдзены раней невядомы верш Максіма Багдановіча

13 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вучоныя-літаратуразнаўцы Беларусі і Расіі знайшлі раней невядомы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Аб гэтым паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сёння ў Маскве на адкрыцці экспертна-медыйнага форуму "Маладыя вучоныя як прыярытэт Саюзнай дзяржавы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыла намеснік дырэктара Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук Дар'я Маскоўская, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ў сувязі з адзначаемым у бягучым годзе 150-годдзем з дня нараджэння Максіма Горкага ініцыіраваў паўторна і больш грунтоўна вывучыць сувязі пісьменніка з сям'ёй Багдановічаў. У выніку зусім выпадкова быў знойдзены сшытак з вершамі беларускага паэта. Гэты сшытак беларускія даследчыкі шукалі амаль 100 гадоў, ён згадваецца ў перапісцы Максіма Горкага. "Тады яго не знайшлі. Але сшытак ніхто не хаваў, проста ў архіве ён, на жаль, трапіў не ў тую папку", - сказала Дар'я Маскоўская.

Сшытак датаваны самім Максімам Багдановічам 1913-1914 гадамі - тады малады паэт жыў у Яраслаўлі і вучыўся ў Дзямідаўскім ліцэі. Адзін з вершаў у ім, напісаны на рускай мове, аказаўся невядомым. Прычым Максім Багдановіч пазначыў, што гэта - пераклад з беларускай мовы. Аднак, як запэўніваюць даследчыкі, беларускамоўны арыгінал твора нідзе і ніколі не публікаваўся. Зрэшты, як і яго рускамоўны варыянт.

"Гэта сапраўдная сенсацыя", - рэзюмавала Дар'я Маскоўская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі