Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 ліпеня 2020, 18:34

Зінаіда Кучар: я ўдзячна дзяржаве за падтрымку культуры і музейнай справы

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу сферы культуры, падтрымлівае развіццё музейнай справы. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала дырэктар Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры заслужаны дзеяч культуры Зінаіда Кучар.

Яна расказала, што значную частку свайго жыцця прысвяціла любімаму занятку - развіццю музейнай справы. Некалькі дзясяткаў гадоў яна працуе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, удзельнічала ў стварэнні музея Уладзіміра Мулявіна на пляцоўцы Белдзяржфілармоніі, выступае аўтарам навуковай канцэпцыі і стваральнікам экспазіцыі музея-сядзібы Міхаіла Агінскага ў Залессі. "З майго боку як кіраўніка ўстановы культуры няма ніякіх нараканняў на кіраўніцтва краіны. У нашай дзяржаве ёсць разуменне, што культура, і асабліва музейная сфера, мае патрэбу ў падтрымцы", - адзначыла Зінаіда Кучар. Музеі, дзе захоўваецца гісторыя тэатральнай і музычнай культуры, безумоўна, не ствараюцца з разліку на камерцыйны поспех. Іх работу забяспечвае дзяржава, калі ўсведамляе важнасць і неабходнасць такіх устаноў культуры для грамадства, выхавання моладзі, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.

Зінаіда Кучар лічыць, што ў апошнія гады Беларусь развіваецца добра. "Я ўжо шмат гадоў жыву і хачу адзначыць, што з кожным годам у Беларусі становіцца ўсё лепш і лепш. І дай бог, каб і далей было так", - сказала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі