ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 кастрычніка 2021, 11:02

"Жыццё ў колеры": больш за 100 работ у тэхніцы алейнага жывапісу прадставяць на выставе ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Жыццё ў колеры. Святло ў нашым жыцці" міжнароднага грамадскага аб'яднання "Еўразійская мастацкая садружнасць" адкрыецца 5 кастрычніка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі прадставяць больш за 100 работ у тэхніцы алейнага жывапісу, выкананых прафесійнымі мастакамі і мастакамі-пачаткоўцамі з Беларусі і Расіі. "Яны разнастайныя па стылістыцы, але аб'яднаныя тэмай святла і колеру. Кожны мастак у сваіх работах паспрабаваў перадаць штосьці асабістае і запаветнае. Госці экспазіцыі змогуць правесці паралелі паміж унутраным светам мастака і ўласнымі эмоцыямі: пагаварыць з аўтарам праз яго карціны, убачыць і адчуць тое, што напаўняе майстра святлом і дае яму сілы тварыць", - расказалі ў галерэі.

Еўразійская мастацкая садружнасць - маладая арганізацыя, якая аб'ядноўвае людзей па прынцыпе прафесійнай творчасці, каб праз выставачную і асветную дзейнасць знайсці агульнае паміж звычайнасцю і духоўнасцю. "Жывапісцы, графікі, скульптары, мастацтвазнаўцы і прадстаўнікі іншых творчых прафесій развіваюць выяўленчае мастацтва, а таксама іншыя сферы культуры на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі", - дадалі арганізатары.

У час адкрыцця праекта адбудзецца майстар-клас для дзяцей "Урокі творчасці", які дапаможа пашырыць мастацкія веды дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі