Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лютага 2020, 12:50

Зборнік міфаў, легенд і паданняў пра Мінск прэзентуюць 27 лютага

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую кнігу вядомага мінскага краязнаўца Уладзіміра Валажынскага "Мінск у легендах, міфах і паданнях" прэзентуюць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 27 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галерэі.

Каля сямі гадоў карпатлівай, але захапляючай работы пайшло ва Уладзіміра Валажынскага на падрыхтоўку міфаў, легенд і паданняў пра Мінск і яго ваколіцы. Цягай да пазнання невядомага, малавывучанага, цікаўнасцю, жаданнем дакрануцца да таямніц гісторыі, дакапацца да ісціны, схаванай у скупых словах летапісаў і нешматлікіх дайшоўшых да нас дакументах, прадыктавана цікавасць аўтара да вывучэння гарадскога фальклору.

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У першым прыведзены легенды, міфы, паданні, што адносяцца да перыяду ад узнікнення горада і да пачатку ХХ стагоддзя, у другім - легенды, што з'явіліся ў савецкі перыяд. Трэці раздзел тапанімічны. У чацвёртым знайшоў адлюстраванне сучасны гарадскі фальклор, звязаны з тапанімікай, - тое, што нараджаецца на нашых вачах, абрастае падрабязнасцямі, удакладненнямі і ў такім абноўленым выглядзе, ужо ў якасці новых легенд, перадаецца нашчадкам.

У праграме прэзентацыі - творчая сустрэча з аўтарам, містычная аўтограф-сесія і розыгрыш першай кнігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі