Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Заяўкі на ўдзел у нацадборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" прымаюцца па 15 жніўня

Культура 01.08.2019 | 20:00

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" прымаюцца па 15 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы медыяхолдынга Святлана Смалонская-Краскоўская.

"Да заканчэння прыёму заявак на нацыянальны адбор для дзіцячага "Еўрабачання-2019" засталося 2 тыдні. Акрамя заявак, у адрас Белтэлерадыёкампаніі таксама паступаюць звароты і званкі кансультацыйнага і ўдакладняльнага характару ад бацькоў і прадстаўнікоў юных артыстаў. На іх падставе ўжо можна зрабіць выснову, што ў ліку патэнцыяльных удзельнікаў будуць як навічкі, так і "другагоднікі" - хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прымалі ўжо ўдзел у нацадборах", - расказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

У гэтым годзе заяўкі для ўдзелу падаюцца выключна ў электронным выглядзе на сайце медыяхолдынга. Такая форма прадастаўлення кампазіцый і абавязковых дакументаў станоўча сябе зарэкамендавала ў час нацадбору для дарослага "Еўрабачання-2019".

Да праслухоўвання будуць дапушчаны ўсе прэтэндэнты, якім на дату правядзення міжнароднага конкурсу павінна быць не менш за 9 і не больш за 14 гадоў, грамадзяне Беларусі або замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якая пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны не менш за два з палавінай гады. У адборы можа ўдзельнічаць песня, якая складаецца з вершаў на беларускай або рускай мове з выкарыстаннем замежнай мовы (але не больш за 40 працэнтаў аб'ёму тэксту) і музыкі, якія не былі камерцыйна рэалізаваны, а таксама выкананы публічна поўнасцю або часткова да 1 мая бягучага года. Удзельнік праекта павінен мець маёмасныя правы на песню (музыку і тэкст), аранжыроўку і фанаграму песні.

Вынікі адборачнага тура будуць падведзены прафесійным журы не пазней за 20 жніўня. У фінал пройдуць ад сямі да дзесяці выканаўцаў. Гала-канцэрт адбудзецца не пазней за 27 верасня. Прадстаўніка Беларусі для ўдзелу ў міжнародным песенным форуме выберуць па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы.

Усе правы, што адносяцца да правядзення нацадбору, прыналежаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Палажэнне аб правядзенні адбору размешчана на сайце медыяхолдынга ў раздзеле "Спецпраекты".

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў Польшчы. Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні з моманту яго заснавання - з 2003 года. На нашым рахунку дзве перамогі: у 2005-м конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Беларусь ужо другі раз была гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання" і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю форуму: на сцэне "Мінск-Арэны" выступілі юныя артысты з дваццаці краін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.