Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лістапада 2020, 11:18

З эпохай вікінгаў азнаёміць выстаўка ў Віцебску

19 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстаўка ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" азнаёміць наведвальнікаў з эпохай вікінгаў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Выстаўку "Кліч Поўначы" падрыхтаваў клуб гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання "Нагльфар", які займаецца даследаваннем у галіне рэканструкцыі тэкстыльнай, кавальскай, ювелірнай і іншай вытворчасці эпохі Ранняга сярэдневякоўя, вывучае пытанні гісторыі ўзнікнення і развіцця народнага промыслу.

Экспазіцыя ўключае адноўленыя касцюмы, прадметы побыту, зброю, даспехі, упрыгажэнні жыхароў Скандынавіі эпохі вікінгаў (VIII-XI стагоддзяў), славянскіх і фіна-вугорскіх плямёнаў. Усе прадметы матэрыяльнай культуры члены клуба вырабілі ўручную з натуральных матэрыялаў па археалагічных крыніцах і гістарычных тэхналогіях. Частку экспанатаў прадаставілі клубы гістарычнай рэканструкцыі Sarkany (Віцебск) і True Varing (Мінск).

Выстаўка адкрыецца 19 лістапада ў 17.00, работа прадоўжыцца па 14 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі