Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 мая 2019, 10:40

Вызначана другая дзясятка фіналістаў "Еўрабачання-2019"

17 мая, Тэль-Авіў /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. Другая дзясятка фіналістаў міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" названа ў Тэль-Авіве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другі паўфінал песеннага шоу прайшоў 16 мая ў Expo Tel Aviv. У выніку пуцёўку ў фінал атрымалі Паўночная Македонія, Нідэрланды, Албанія, Швецыя, Расія, Азербайджан, Данія, Нарвегія, Швейцарыя, Мальта.

Акрамя таго, на галоўную сцэну песеннага форуму ў фінальным шоу выйдуць выканаўцы з Беларусі, Грэцыі, Сербіі, Кіпра, Эстоніі, Чэхіі, Аўстраліі, Ісландыі, Сан-Марына, Славеніі. Да іх таксама далучацца прадстаўнікі краін "Вялікай пяцёркі" (Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Іспанія) і краіны-гаспадыні сёлетняга конкурсу (Ізраіль). Такім чынам, у фінальную барацьбу ўключацца выканаўцы з 26 краін.

Фінал песеннага форуму адбудзецца 18 мая. Прамую трансляцыю традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Ізраіль праводзіць "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў песенны форум у 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі