Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выстава "Гульні. Игры. Games" адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 18 мая

Культура 13.05.2019 | 17:32
Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабны выставачны праект "Гульні. Игры. Games", які ўваходзіць у культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў, адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 18 мая, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі каля ста жывапісных і графічных работ, скульптур і плакатаў на спартыўную тэматыку, якія аб'яднаюць творчасць беларускіх майстроў як старэйшага пакалення - Фёдара Бараноўскага, Леаніда Дударэнкі, Барыса Казакова і іншых, так і сучасных мастакоў - Таццяны Радзівілка, Віктара Альшэўскага, Таццяны Кандраценка, Кірыла Хлопава.

"Спорт у мастацве - тэма вечная. З часоў антычнасці традыцыі сумленных спартыўных спаборніцтваў па непахісных правілах, культ дасканалага, фізічна развітага цела былі цікавы мастакам. Адроджаная ў пачатку ХХ стагоддзя спартыўная тэматыка актуальная і ў сучасным мастацтве", - адзначыла куратар праекта, загадчыца аддзела сучаснага беларускага мастацтва Кацярына Ізафатава.

Паводле яе слоў, выстава прапануе гледачу прасачыць шырокую поліфанію эмоцый спартыўных спаборніцтваў: цяжкасць і драматызм барацьбы і моманты чыстых перамог, эмацыяльныя ўзрывы захаплення ў радасным натоўпе стадыёна і захапляючыя моманты матчаў і трэніровак, з азартам гуляючых дзяцей і падлеткаў і камандны дух масавых спаборніцтваў, імклівасць і энергію спорту, адлюстраваныя ў сімвалічных кампазіцыях.

Выстава прадоўжыцца па 30 чэрвеня.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Культурная праграма гульняў стартавала 1 мая, цікавыя падзеі будуць арганізаваны па ўсёй краіне да канца чэрвеня. У перыяд спаборніцтваў пройдуць мерапрыемствы на некалькіх дзясятках пляцовак Мінска. Ужо задзейнічана больш за 40 устаноў культуры сталіцы, з іх звыш 20 музеяў, пяці тэатраў, прыцягнуты лепшыя творчыя калектывы, музыканты, артысты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.