Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 красавіка 2021, 15:14

Выстава "Філасофія вобраза" адкрыецца 9 красавіка ў НЦСМ

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Філасофія вобраза" адкрыецца 9 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

На выставе будуць прадстаўлены скульптуры Зміцера Аганава і графіка Лізаветы Пастушэнка. Паказ арганізаваны ў рамках фестывалю скульптуры SculptFest Беларускага саюза мастакоў.

Зміцер Аганаў, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў, прадставіць ключавыя творы, якія характарызуюць пэўны творчы перыяд аўтара. "Гэта перыяд, прысвечаны асэнсаванню і творчай рэмінісцэнцыі еўрапейскіх міфаў, рэлігіі і гісторыі - працэсаў, якія ствараюцца і асэнсоўваюцца чалавекам. Вобразы - простыя і лаканічныя або, наадварот, выкананыя ў вытанчанай пластыцы - маюць складаныя і глыбокія па сэнсе і інтэрпрэтацыі ідэі. Многія з іх апелююць да набытых ведаў і вопыту гледача. Галоўнай дамінантай твораў Зміцера Аганава можна вызначыць дуалізм чалавечага свету: пастаяннае ўзаемадзеянне, саперніцтва і спалучэнне матэрыяльнага і фізічнага, жаночага і мужчынскага, разбуральнага і стваральнага пачаткаў", - адзначылі арганізатары.

Графіка Лізаветы Пастушэнка лагічна дапаўняе і прадаўжае "філасофскі расказ" скульптурных вобразаў Дзмітрыя Аганава. "Графічны свет іншабыцця сведчаць аб філасофскіх разважаннях аўтара над жыццём і чалавечымі ўзаемаадносінамі", - падкрэслілі ў НЦСМ.

Лізавета Пастушэнка з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Сярод асноўных творчых работ мастачкі серыя графічных лістоў "Летняе падарожжа", "Кашэчы каляндар", серыя "Вандроўка да поўдня". Яе творчая дзейнасць адзначана дыпломам у нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі" за аўтарскі паэтычны зборнік "Хто ёсць Хто", дыпломам у намінацыі "Графіка" ў рамках праекта "Мастацтва і медыя супраць гендарных стэрэатыпаў".

Выстава прадоўжыцца па 23 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі