Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 чэрвеня 2020, 15:38

Выстаўка пра агульны ўклад краін СНД у Вялікую Перамогу адкрыецца 17 чэрвеня ў Мінску

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У зале Славы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску 17 чэрвеня адкрыецца выстаўка "Наша агульная Перамога". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Экспазіцыя расказвае пра ўклад усіх краін СНД у Вялікую Перамогу: пра ўдзел народаў Садружнасці ў бітвах за Маскву і Сталінград, на Курскай дузе, у беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" і Берлінскай аперацыі. Будуць прадстаўлены таксама матэрыялы аб партызанскім руху, жыцці савецкага тылу, развіцці друку.

З ініцыятывай арганізаваць выстаўку выступіў Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект быў падрыхтаваны пры садзейнічанні музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Плануецца, што ў цырымоніі адкрыцця прымуць удзел пастаянныя прадстаўнікі краін СНД, прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, кіраўніцтва Выканкама СНД, МЗС, Міністэрства культуры Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі